Mikhail Gulin, Die Zeichen, 2023
© Mikhail Gulin, Foto: Sergey Poteryaev

Café Belarus II: Kassandra Komplex

Прадстаўленне твораў мастацкай групы 1+1=1, якая складаецца з Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна, — гэта аператыўная рэакцыяна цяперашнюю палітычную сітуацыю ў Беларусі. “Кафэ Беларусь” паўстала яшчэ ў 2021 годзе ў кантэксце выставы “Бязмоўе – гучнае аняменне” і бачыць сябе апроч іншага пляцоўкай, дзе сустракаюцца і абменьваюцца думкамі эмігранткі і эмігранты, дзяячкі і дзеячы культуры з Беларусі і ўсяго свету.

  • Laufzeit 08.09.2023—23.11.2023

Ausstellungsansichten

„Café Belarus II

“Кафэ Беларусь ІІ: Комплекс Касандры” уключае найноўшыя творы мастацкай групы 1+1=1. Яны апавядаюць пра рашучае адстойванне свабоды мастацтва, тым самым скіроўваючы ўвагу на грамадска-палітычную сітуацыю ў сённяшняй Беларусі. Яшчэ напярэдадні выбараў 2020 года Антаніна Слабодчыкава намалявала тую самую піктаграму, што зрабілася ўсюдыісным сімвалам тых, хто на прэзідэнцкіх выбарах кінуў выклік лукашэнкаўскай аўтакратыі: сэрца ў спалучэнні з кулаком і жэстам “вікторыя”.

Bild

Portrait zweier Menschen
© Sergey Poteryaev
Mikhail Gulin und Antanina Slabodchykava

In ihrer

Персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна ў Дрэздэне даследуе ўнутраныя механізмы ўзаемадачынення паміж міфам і палітыкай, вельмі важнага якраз для аўтарытарных і рэпрэсіўных сістэм. Якую ролю адыгрывае міфалогія і якім чынам так званыя знакі лёсу інтэрпрэтуюцца на карысць улад? А якое значэнне мае вера ў правадыра як прарока або героя, што несвядома перадаецца з пакалення ў пакаленне? Каго можна назваць сапраўдным героем ці гераіняй у такіх варунках?

У экспазіцыю ўвайшло каля 25 прац, сярод якіх відэа, перформансы, графіка і інсталяцыі, створаныя пасля 2020 года, а таксама новыя графічныя і мультымедыйныя творы, распрацаваныя адмыслова для выставы ў Японскім палацы.

Werke

спонсар

BKM

weieter

Weitere Ausstellungen der Staatlichen Kunstsammlungen Dresden
06.05.2023 —10.09.2023

REINVENTING GRASSI.SKD

im GRASSI Museum Leipzig

26.08.2023 —19.11.2023

Kupferstich-Kabinett

im Residenzschloss

Portrait eines Mannes mit Hut und Vollbart
Zum Seitenanfang